У Берасці кандыдаты самі будуць вызначаць, якую інфармацыю пра сябе агучваць



Выбаршыкі не будуць ведаць, якую адукацыю і якія даходы маюць патэнцыйныя народныя абраннікі. Гэта вынік з рашэння Берасцейскай гарадской выбарчай камісіі. Кожны з кандыдатаў можа самастойна прыняць рашэнне, якую інфармацыю агучваць для жыхароў гораду і змяшчаць у друкаваных выданнях.

Незалежны назіральнік Уладзімір Вялічкін перакананы, што гэта грубае парушэнне выбарчага заканадаўства:

– Калі абмяркоўвалася пытанне, якую інфармацыю змяшчаць аб кандыдатах, я лічу, што выбаршчыкі павінны ведаць кандыдатаў дасканала. Не толькі імя, прозвішча і дзе працуе, але таксама ведаць адукацыю, якія мае даходы, якую мае маёмасць, каб людзі маглі паглядзець: хто ёсць хто ў нашай краіне, каб маглі людзі даведацца, чаго гэты чалавек дасягнуў.

Незалежны назіральнік лічыць, што немагчыма зрабіць выбар на карысць таго ці іншага кандыдата, зыходзячы толькі з яго асабістых якасцяў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]