У Берасці хочуць рэканструяваць Набярэжную



Плануецца, што працы па добраўпарадкаванню берагу ракі Мухавец будуць цягнуцца тры гады. Набярэжная – гэта найбольш папулярнае месца берасцейцаў для адпачынку.

rekanstrukcyja_nabiaregnaj (7)

Апытаныя жыхары горада распавялі пра тое, якой яны хочуць бачыць Набярэжную гораду:

Плітачкай усё выкласці можна будзе, дно пачысціць, больш сметніц паставіць, бо людзі сядзяць і няма куды смецце выкідваць і яны ўсё ў ваду кідаюць.

– Усяго дастаткова, трэба толькі каб для дзяцей што-небудзь паставілі. Бо тут у асноўным гуляюць з дзецьмі.

– Ініцыятар ўсяго гэтага быў – я. Я звярнуўся на гарачую лінію ў выканкам і адразу “зачухаліся”, бо наша кіраўніцтва тут не бывае.

Доўгі час тэрыторыя Набярэжнай была забытая гарадскімі ўладамі. Згодна з праэктам рэканструкцыі берагу ракі плануецца выкласці тратуарную плітку, абсталяваць веладарожкі і фантан, паставіць новыя лаўкі, наладзіць сучаснае вулічнае асвятленне.

Беларускае Радыё Рацыя