У Берасці міліцыя пераблытала актывіста з праваабаронцам



Супрацоўнікі Ленінскага РАУС Берасця пераблыталі праціўнка будаўніцтва акумулятарнага завода Андрэя Сліжа з праваабаронцам Раманам Кісляком.

„Адбылося гэта падчас затрыманняў у мінулую нядзелю пасля акцыі па „кармленні галубоў”, – сцвярджае Сліж:

– Ніхто з афіцыйных асобаў, якія там хадзілі, не падышоў і не сказаў, што гэта незаконнае масавае мерапрыемства. Ніхто не аб’яўляў, што гэта незаконнае масавае мерапрыемства. Далі штраф толькі за тое, што мы знаходзіліся на плошчы і кармілі галубоў.

Ужо пазней, па дарозе ў РАУС, у дададатак да затрыманага Андрэя Сліжа, спынілі і суправадзілі ў РАУС і праваабаронца Рамана Кісляка, аднак першага ўжо выпускаць не сталі. У выніку Сліжа пакаралі дзесяццю базавымі велічынямі штрафу.

Раман Кісляк па стану здароўя трапіў у шпіталь, а адтуль ужо дадому. Суд над ім мусіў адбыцца сёння, але яго перанеслі на 24 кастрычніка на 11:00. Акрамя таго, на Кісляка ў РАУСе склалі яшчэ адзін пратакол з акцыю 7 кастрычніка і там жа пакаралі трыма базавымі велічынямі штрафу.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]