У Берасці на асобных участках перамагла Святлана Ціханоўская



На ўчастку №25 Ленінскага раёна горада Берасця за Святлану Ціханоўскую аддадзена 1107 галасоў. А за Аляксандра Лукашэнку толькі 548. Астатнія кандыдаты набралі па некалькі дзясяткаў галасоў.

На ўчастку №10 Ленінскага раёна горада Берасця за Святлану Ціханоўскую 443 галасы, за пакуль яшчэ дзеючага кіраўніка краіны — 441 голас. Альтэрнатыўныя кандыдаты таксама атрымалі ад дзесяці да некалькіх дзясяткаў галасоў.

Трапляе інфармацыя пра тое, што ўдзельнікаў фальсіфікацый, што ноччу вывешвалі пратаколы, забіралі і адвозілі дадому прадстаўнікі АМАП. Таму сёння, 10 жніўня, афіцыйнага пацверджання вывешаных лічбаў з участкаў не паступіла. Агульныя дадзеныя агучыла цэнтральная выбарчая камісія.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце