У Берасці на заводзе адбылася ўцечка хімічных пароў



У Берасці на заводзе бытавой хіміі адбылася ўцечка пароў хімічнага рэчыва з абсталявання ў цэху па вытворчасці бытавой хіміі.

Як паведамляе МНС, інфармацыя аб здарэнні паступіла брэсцкім ратавальнікам 6 траўня ў 9.06. Паводле папярэдніх даных, пары азотнай і ортафосфарнай кіслоты патрапілі ў памяшканне памерам 30 на 50 метраў.

З падазрэннем на атручэнне хімічным рэчывам для агляду ў бальніцу шпіталізаваны слесар прадпрыемства 1963 года нараджэння. Работнікі МНС эвакуіравалі 20 чалавек, вядзецца праца па асаджэнні пароў рэчывы.

Пагрозы распаўсюджвання за межы будынка няма, паведамляе МНС. Прычына ўцечкі і дакладны склад рэчыва ўстанаўліваюцца.

БелаПАН