У Берасці не ўключылі сяброў „Справядлівага свету” ў камісіі па дармаедству



Адмову на ўключэнне ў склад камісіі па працы з дармаедамі атрымалі ў Берасці сябры партыі левых „Справядлівы свет”.

Адпаведная заўка была пададзеная ў Ленінскі раённы выканаўчы камітэт.

„На момант падачы дакументаў камісія яшчэ знаходзілася ў стадыі фармавання,” – распавяла лідар гарадской партыйнай арганізацыі „Справядлівага свету” Людміла Дзенісенка:

– Як высветлілася пазней, гэтыя камісіі фарміраваў Берасцейскі гарадскі савет дэпутатаў. Яны былі там вызначаныя, і райвыканкам толькі іх зацвердзіў. У адказе, які мы атрымалі, ёсць адзін станоўчы момант, як там напісана, улічваючы сацыяльную актыўнасць прадстаўніка нашай партыі, яго будуць запрашаць на паседжанні камісіі, якая будзе разглядаць пытанні па дармаедству.

У складзе камісіі зараз знаходзяцца прадстаўнікі цэнтру занятасці, прадпрыемстваў і дэпутаты.

Беларускае Радыё Рацыя