У Берасці не вярнулі канфіскаваную тэхніку ўдзельнікам мірных пратэстаў



Дагэтуль у Берасці не вярнулі канфіскаваную тэхніку ўдзельнікам мірных пратэстаў, што былі арыштаваныя адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пры гэтым на некаторых з іх пачалі пры выкліку ў следчыя органы заводзіць крымінальныя справы.

Успамінамі падзяліліся самі ахвяры:

– Ніякай паперы не было дадзена пра тое, што мы там знаходзіліся. Тэлефон я свой не знайшоў. Тыя, хто свой тэлефон знайшоў, іх адпускалі, да іх ніякіх прэтэнзій. Мой жа тэлефон супрацоўнікі АМАП забралі ў мяне, кінулі ў аўтазак, і потым я яго знайшоў у Следчым камітэце. Калі я прыехаў у Следчы камітэт, мяне апыталі як сведку пра масавыя беспарадкі – што я бачыў, чаму я там знаходзіўся. Тэлефон у мяне забралі на экспертызу, але мне ніякіх папераў не давалі пра канфіскацыю.

На дадзены момант у Берасцейскай вобласці некалькі дзясяткаў чалавек праходзяць па крымінальных артыкулах.

Усе яны былі затрыманыя пасля 9 жніўня і падазраюцца ў арганізацыі нібыта беспарадкаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце