У Берасці – новы музей пра вайну



У Берасцейскай крэпасці адкрыўся новы музей – “Музей вайны – тэрыторыя міра”. У васьмі залах паўднёва-ўсходняй казармы прадстаўлена экспазіцыя амаль з 2 тысяч экспанатаў, большасць з якіх доўгі час захоўвалася ў запасніках. Музей якасна адрозніваецца ад іншых музеяў Беларусі выкарыстаннем сучасных тэхналогій: можна недатыкаючыся ўзмахам рукі палістаць кнігу “Памяць”, націснуць на вялікім маніторы на кропкі концлагераў і пачытаць пра іх, таксама пачуць успаміны франтавікоў, якія запісаны іх галасамі.

У планах адкрыццё яшчэ некалькі залаў. А пакуль сотні берасцейцаў і гасцей горада наведваюць новы і цікавы музей.

Музей працуе з 10 раніцы да 19. Выходны – аўторак. Уваход у музей каштуе 25 тысяч рублёў.

Аўтар: Ян Каравай, фота: Хлябца Максіма.