У Берасці пачынаецца планавае адключэнне гарачай вады



Пра гэта паведамляюць адпаведныя службы і мясцовыя выканаўчыя ўлады. Сёлета працэдура адбываецца са спазненнем, бо ў сувязі з прагназаванай эпідэміяй Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь дала рэкамендацыі аб пераносе тэрмінаў датычным ўстановам.

З Берасця перадае наш карэспандэнт:

– Берасцейскія цеплавыя сеткі паведамляюць спажыўцам цеплавой энергіі, што ў сувязі з правядзеннем цякучых рамонтаў цеплавых сетак па графіку, узгодненым Берасцейскім гарвыканкамам, будзе адключана гарачае вадазабеспячэнне: з 08.00 гадзін 15 чэрвеня да 17.00 19 чэрвеня 2020 года. Падрабязней са спісам кварталаў, у якіх будзе адключана гарачае вадазабеспячэнне, можна азнаёміцца на сайце Берасцейскага гарвыканкама. Берасцейскія цеплавыя сеткі прыносяць свае прабачэнні насельніцтву горада за прычыненыя нязручнасці, звязаныя з адсутнасцю гарачай вады.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: tut.by