У Берасці падчас заняткаў спортам памёр мужчына



Следчы камітэт высвятляе акалічнасці смерці на стадыёне 30-гадовага берасцейца.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, 27 мая каля 16.15 на брэсцкім стадыёне „Будаўнік” мужчына пасля прабежкі адчуў рэзкае пагаршэнне стану здароўя. Яго знаёмы выклікаў хуткую дапамогу, аднак мужчына памёр да яе прыбыцця.

Праверку па факце смерці праводзіць Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.