У Берасці – патрабуюць справаздачнасці ўлады
Подпісы па кватэрах у межах кампаніі ’’За наш горад!’’ пачалі збіраць у Берасці сябры Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Галоўная тэма звароту – гэта неабходнасць справаздачнасці ўлады перад жыхарамі гораду.
„А менавіта актывістаў цікавіць, як выдаткоўваюцца грошы, якія збіраюцца з берасцейцаў у якасці транспартнага падатка,” – адзначыў палітык Ігар Маслоўскі:
– Каля 90 адсоткаў жыхароў маюць станоўчую рэакцыю, яны падтрымліваюць нашую кампанію і кажуць, што гэта вельмі карысная справа, бо вельмі важна, каб была празрыстасць улады. І фактычна гэтыя 90 адсоткаў кажуць, што такой празрыстасці ў ворганах улады няма.
Мы задаволеныя такімі вынікамі і падтрымкай жыхароў гораду, і ў хуткім часе будзем здаваць гэтыя подпісы ў горадзе і ў іншых раёнах вобласці, – падагульніў лідар абласной арганізацыі БСДП (Грамада).
Беларускае Радыё Рацыя