У Берасці патрабуюць выключыць з Адміністрацыйнага кодэксу артыкул 23.34



Артыкул 23.34 выключыць з Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь патрабуюць жыхары Берасця.

Пра гэта распавёў праваабаронца Раман Кісляк. Адпаведны зварот з амаль што 300 подпісамі накіраваны да дэпутата Леаніда Брыча, — адзначыў эксперт у галіне права:

– Падрыхтавалі зварот ад імя выбарцаў берасцейскай Заходняй выбарчай акругі №1 дэпутату парламента з тым, каб быў адменены артыкул 23.34 у тэрміновым парадку, з кодэксу “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”, паводле якога вялікая колькасць людзей, як у Берасці, так і ў іншых беларускіх гарадах, затрымліваюць, часам збіваюць, зневажаюць і судзяць.

Артыкул 23.34 часцей за ўсё выкарыстоўваецца для пакарання ўдзельнікаў мірных акцый і шэсцяў. Ён трактуецца як парушэнне парадка арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце