У Берасці прайшла «Конная фіеста»



Спартовае свята „Конная фіеста” адбылося ў Берасцейскім абласны цэнтры алімпійскага рэзерву па конных відах спорту.

Мерапрыемства, на думку арганізатараў, будзе штогадовым. Падрабязней апавядае дырэктар установы Аляксандр Жуковіч:

— Гэта другі фестываль. І, вядома, паказваць другі раз тое самае нецікава. Мы дамовіліся і вялікі дзякуй уласнікам коннага клубу «Залаты леў», якія прадставілі нам жарабца Шаера. Гэта ангельскі цяжкавоз, найбольшы конь у свеце. Тут гледачы змаглі ў бачыць і параўнаць са звычайным канём. І Фрыз, каралеўская парода, вараныя коні з кучаравымі, доўгімі грывамі. Дастаткова сказаць, што гэта афіцыйная парода галандскай каралеўскай сям’. І карэта Елізаветы запрагаецца ў 6 фрызаў.

Наведнік:

— Добрае свята, нестандартнае. Я  сам з дачкой прыйшоў і яна вельмі рада, у чарзе ніяк не можа дачакацца, каб сесці на таго каня ды праехаць крыху.

Акрамя тэматычных пляцовак, наведвальнікі маглі пакатацца на конях, паглядзець выступы конна-спартыўных клубаў і наведаць фотазону. Удзел у фэсце прынялі каля 1000 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце