У Берасці прайшла вечарына Beerbus Party



У Берасці прайшла вечарына Beerbus Party. На імпрэзе ў адным з пабаў горада сабраліся аматары піва і музыкі, каб пакаштаваць гатункі аднаго з айчынных бровараў, паслухаць беларускамоўную музыку, прыняць удзел у конкурсах і паспяваць караоке. Сваімі ўражаннямі ад вечарыны дзеліцца саліст гурту Hurma Мікіта Найдзёнаў:

— Я люблю Берасце. Я ў Берасці з дзявятага класа стабільна быў на зборах алімпіяд, потым у Берасці ў мяне было першае каханне. Клёва, што такія фэсты рэгіянальныя фэсты ладзяцца для жыхароў бясплатна. Публіка клёвая прыйшлі нашы сябры, нашы прыхільнікі, і новыя людзі прыйшлі. Мы сыгралі свае хіты, свае баевікі, адну новую песеньку сыгралі, называецца «Рыжае сонца».

Арганізатары фестывалю распавялі пра гісторыю і працэс вытворчасці піва ў гульнявой форме, а найбольш эрудаваным уручылі сувеніры. Наведвальнікі цешыліся тым што падобныя вечарыны ладзяць не толькі ў сталіцы але і ў рэгіёнах:

— Я адмыслова прыйшоў на гэты фестываль, каб паслухаць у тым ліку і гэты гурт. Праз групу Вконтакте даведаўся, што ёсць такое мерапрыемствы і вырашыў, чаму у пасля працы не зайсці і не выпіць піва.  

Усяго ўдзел у мерапрыемстве прыняло каля 200 чалавек. Сама вечарына цягнулася ад 18 да 23 вечара.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце