У Берасці прайшоў другі форум валанцёраў “Мы разам”



На мэце форума – сабраць у адным месцы недзяржаўныя добраахвотныя ініцыятывы для дыялогу і нефармальнага знаёмства.

IMG_9169

Сярод удзельнікаў два валанцёрскія атрады БрДУ імя Пушкіна, валанцёрскі клуб грамадскай арганізацыі “Клуб дзелавых жанчын”, благачынная ініцыятыва гульнёвага дзіцячага пакоя “Сонечны горад”, а таксама пашукова-выратавальны атрад “Анёл”.

Ініцыятарам мерапрыемства з’яўляецца яшчэ адна добраахвотніцкая грамадская арганізацыя “Спадчына” на чале з Алегам Голасам.

На думку Алега, публічна выказваць падзяку валанцёрам вельмі важна, хоць працуюць яны, не чакаючы гэтай падзякі.

– Калі гэта ад чыстага сэрца, то можа ім гэта і непатрэбна, але наша задача знайсці іх і сказаць: “Дзякуй”. А самае галоўнае – абмяняцца каардынатамі для таго, каб ажыццяўляць тыя ці іншыя мерапрыемствы разам.

Суарганізатарам форума валанцёраў “Мы разам” выступіў Брэсцкі гарвыканкам. Ад гэтай установы актыўныя добраахвотнікі і атрымалі пісьмовыя падзякі. Дыялог, на які так спадзяваліся арганізатары, таксама быццам бы адбыўся.

Беларускае Радыё Рацыя