У Берасці прайшоў «Кветкавы фэст»



У Гарадскім парку культуры і адпачынку Берасця адбыўся першы «Кветкавы фэст». Дробныя і буйныя вытворцы прадставілі гараджанам свае кампазіцыі на імправізаванай выставе-кірмашы ўздоўж паркавай алеі.

Каментуюць гандляры, удзельнікі фестывалю:

Прыгожыя людзі, музыка, кветкі. У такой атмасферы толькі і адпачываць.

Гэта не нейкі вобраз. Я проста прадстаўнік фірмы. У нас прадаюцца жывыя кветкі, зрэзка, нашай вытворчасці, мы іх вырошўчваем уц нашых цяпліцах у Берасці. А таксама ўсялякія сувеніры: кубкі, гаршкі, штучныя кветкі, дэкор.

Кветкавы фэст адбыўся ў межах святкавання Дня горада. Букеты і кампазіцыі былі як з натуральных, так і з штучных раслін. Кошт на тавар вагаўся ад 2 да 50 беларускіх рублёў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце