У Берасці прайшоў семінар, прысвечаны гендарнай роўнасці



Яго арганізатарамі выступілі прадстаўнікі Берасцейскай абласной аранізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Адная з арганізатараў сустрэчы, Ганна Канюс, адзначыла, што ў краіне існуюць гендэрныя праблемы:

– Удзельнікі адзначылі, што пакуль няма гендэрнага падыходу да аналізу розных заканадаўчых актаў, дзяржаўных праграм, якія здзяйсняюцца ў Беларусі. І няма гендэрнага аналізу рашэнняў, якія прымаюцца на дзяржаўным узроўні. На жаль, гэндэрны дыскурс лунае ў паветры, але не знаходзіць рэальнага прымянення ў жыцці.

Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі нарматыўна-прававыя акты і абмеркавалі дзяржаўную нацыянальную праграму, накіраваную на дасягненне гендэрнай роўнасці ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота sante.kz