Партызанскі марш у Берасці



Некалькі дзясяткаў берасцейцаў зноў вышлі на пратэст супраць вынікаў выбараў і гвалтоўных дзеянняў сілавікоў. Супаў ён з анансаваным у Менску „Партызанскім маршам”. Асноўныя падзеі разгарнуліся на Савецкай, дзе яшчэ да пачатку фармавання калоны адбыліся затрыманні. Пасля таго як калона сфармавалася і рушыла маршам па „пешаходцы” прагучалі і першыя лозунгі.

На рагу Савецкай і Машэрава калону сустрэлі сілавікі і паводле інфармацыі ад праваабаронцаў былі затрыманыя некалькі чалавек. Пазней калоне ўдалося сабрацца зноў і рушыць праспектам Машэрава. Паралельна з пратэстам на Савецкай у розных частках горада людзі выходзяць у ланцугі салідарнасці, з бел-чырвона-белай сімволікай у руках. Напярэдадні маршу, у суботу, у шэрагу берасцейскіх мікрараёнах адбыліся дваравыя сустрэчы. Там таксама не абышлося без бел-чырвона-белай сімволікі.

Напярэдадні маршу ў Берасці, у пятніцу і суботу, адбыліся прэвентыўныя затрыманні актывістаў і ўдзельнікаў мінулых акрыяў пратэсту. Таксама пэўных людзей сілавікі пільнавалі ля месцаў жыхарства, каб уручыць позвы з выклікам у пастарункі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце