У Берасці пройдзе чарговы суд па „карагоднай справе”



Ужо сёння, 6 кастрычніка, павінны агучыць прысуд восьмай частцы абвінавачаных па берасцейскай „карагоднай справе”. Пасяджэнне адбудзецца ў судзе Маскоўскага раёна горада Берасця:

–  Крымінальная справа будзе разглядацца па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя – Марыя Аліферук.

Для жыхара Берасцейшчыны Алега Кулеша дзяржабвінавачанне запытвала 1 год і 7 месяцаў пазбаўлення волі ў выпраўленчай установе. Для Мікіты Дмітрыева – 2 гады хіміі.

Для Ганны Кашырскіх і Сяргея Кунцэвіча – паўтары гады хіміі. І для Змітра Макарэвіча і Таццяны Пекарскай – паўтары гады хатняй хіміі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя