У Берасці пройдзе турнір дзіцячага пажарнага спорту
Турнір дзіцячага пажарнага спорту ў Берасці напрыканцы студзеня плануюць правесці прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Добраахвотныя пажарныя». Пра гэта паведаміў лідар структуры Аляксандр Саўчук. Мерапрыемства будзе міжнароднага характару і пройдзе трэці раз па ліку, – распавёў ён:
– Каму гэта цікава, можа прыйсці і паглядзець на гэта. Пакуль не магу сказаць, у якой канкрэтна школе, але гэта будзе ў школе. Зараз разглядаецца некалькі новых школ, якія пабудаваныя ў Берасці, і ідзе такая канкурэнцыя, хто з гэтых школ прыме гэты турнір. Але гэта будзе вызначана, можа, за тыдзень ці за два.
Аляксандр Саўчук адзначыў, што такім чынам у цэлым папулярызуецца прафесія пажарных і дэманструюцца варыянты альтэрнатыўнага баўлення часу для дзяцей школьнага ўзросту.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
