У Берасці распачатая крымінальная справа па факце адстрэлу вароны
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк, днём 26 кастрычніка ў Берасці невядомы з пнеўматычнай зброі стрэліў у варону. Птушка, якая атрымала смяротнае раненне, упала на тэрыторыю гімназіі № 4.
У праваахоўныя органы звярнуўся дырэктар гімназіі. Па яго заяве праводзілася праверка.
26 снежня Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта па матэрыялах праверкі распачаў справу па арт. 339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёлай). Асоба стралка высвятляецца.
belapan.by
