У Берасці разглядаюць чарговыя апеляцыі



Сёння, 8 кастрычніка, на Берасцейшчыне разгядаюцца апеляцыі адразу па двух крымінальных палітычна матываваных справах. А менавіта – па чацвёртай групе берасцейскіх беспарадкаў і па сёмай частцы фігурантаў „карагоднай справы”:

– Хоць шансаў на пазітыўны разгляд такіх палітычна матываваных справаў не існуе, але абскарджванне – дадатковы інструмент для фіксацыі парушэння правоў чалавека ў Беларусі з праходжаннем усіх судовых інстанцый. А для некаторых, хто быў асуджаны да хіміі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу ці хатняй хіміі – спроба выйграць час.

Разгляд апеляцый як па берасцейскіх беспарадках, так і па „карагоднай справе” адбываецца сёння ў Берасцейскім абласным судзе. 

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя