У Берасці сабралі кнігі для палітвязняў
Каля двух соцень кніг сабралі і прынеслі неабыякавыя берасцейцы ў рэгіянальнае аддзяленне праваабарончага цэнтру „Вясна”.
„Літаратура будзе перададзеная ў СІЗА, дзе зараз знаходзяцца палітычныя вязні”, – распавяла валанцёр спадарыня Ганна:
– Хоць крутых кніжак многа не бывае, але прыйшлося зборы спыніць раней, чым планавалася. Літаратуры ўжо больш, чым дастаткова. 100 кніг будзе перададзена ў чацвер 17-га снежня ў СІЗА №7. Вельмі прыемна ўсведамляць, што беларусы зараз настолькі адкрытыя да дапамогі, гатовыя дзяліцца ўсім, падтрымліваць адзін аднога. Гэта тое, што робіць нас моцнымі, што робіць нас годнымі.
Як адзначыла валанцёр, перадаць у СІЗА змогуць толькі сотню кніг. Роўна на такую колькасць дала дазвол адміністрацыя. Таму прыйшлося выбіраць самыя цікавыя творы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
