У Берасці спрабавалі затрымаць праціўніцу завода АКБ



Праціўніцу будаўніцтва завода АКБ Таццяну Фесікаву спрабавалі затрымаць міліцыянты ў яе доме ў Берасці. Каля дома сабраліся іншыя праціўнікі заводу.

Калі Фесікава прыехала дадому, міліцыянты яе апыталі наконт з’яўлення ў горадзе налепак «Свабоду Маісею Мазько».

Жанчыну спрабавалі затрымаць. Іншыя праціўнікі будаўніцтва завода АКБ абаранілі жанчыну.  

Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, затрыманне звязанае з пратэстам супраць завода 31 сакавіка.

Вечарам жанчыне стала кепска, яна выклікала хуткую дапамогу.​ Яе шпіталізавалі.

Ціск на праціўнікаў акумулятарнага завода ўзмацняецца. Нагадаем, што быў затрыманы  Маісей Мазько і ягоны сын Дзяніс

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: скрыншот з відэа