У Берасці судзяць 11-ю групу па „карагоднай справе”



Ужо сёння, 6 снежня, працягваецца суд над 11-й групай абвінавачваемых па „карагоднай справе” на Берасцейшчыне. На дадзены момант ёсць 12 фігурантаў, пры гэтым адзін быў аб’яўлены ў вышук, а адзін – дададзены.

У спісе абвінавачваемых значацца такія асобы як Аляксандр Бадавец, Марына Вшыкова, Барыс Галанін, Уладзімі Гарбавец, Ігар Грабінскі, Кірыл Дарашчук, Анастасія Жукавец, Зміцер Капылаў, Вольга Федосенка, Павал Хамічук і Кацярына Шпак.

Да спісу дададзены палітвязень Віктар Кухарчук. У няволі ў берасцейскім СІЗА №7 ён знаходзіцца з кастрычніка бягучага года.

Жыхар Берасцейшчыны Міхаіл Любчук не прыйшоў на паседжанне. Яго аб’явілі ў вышук.

Вядома, што чарговае паседжанне па „карагоднай справе” пройдзе ў судзе Маскоўскага раёна горада Берасця. Суддзя – Таццяна Лаўрэнюк.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя