У Берасці судзяць 12 фігурантаў чацвёртай крымінальнай справы аб масавых беспарадках 



Суд над чацвёртай часткай абвінавачаных па „берасцейскіх беспарадках” 10 жніўня мінулага году пачаўся сёння, 11 чэрвеня. У якасці абвінавачаных праходзяць 12 жыхароў Берасцейшчыны:

– Паседжанне па гэтай справе адбылося ў судзе Ленінскага раёна горада Берасця. У спісе абвінавачаных: Антон Маркаў, Святаслаў Герасімук, Давід Збаранскі, Валеры Мельнічук, Максім Імхавік, Іван Пацейчук, Марэк Сірадзэ, Яўген Пекач, Андрэй Тарасавец, Аляксандр Цімафееў, Алег Юраў і Вячаслаў Трафімчук.

На суд па традыцыі ў якасці падтрымкі прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. На само паседжанне змаглі патрапіць толькі родныя абвінавачаных.

Працяг разгляду справы прызначаны на 16 чэрвеня.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце