У Берасці судзяць 27-га фігуранта „Пінскай справы”



У панядзелак, 31-га студзеня, у судзе Ленінскага раёну Берасця працягнецца судовы працэс над дваццаць сёмым фігурантам „Пінскай справы”.

23-гадовага жыхара Пінска Алега Ардзюкова вінавацяць у тым, што ўвечары 9-га жніўня 2020 года ён браў удзел у „масавых беспарадках” каля будынку Пінскага гарадскога выканкаму, сярод іншага, нібыта чыніў супраціў міліцыянтам:

– Людзі знаходзяцца ў стане роспачы, яны цалкам абгрунтавана мяркуюць, што правасуддзе ў гэтай краіне не працуе і на прававыя механізмы яны не разлічваюць. Можна расцэньваць гэта як адну са стадый псіхалагічнага асэнсавання таго, што адбываецца. Людзі знаходзяцца ў стане такой напаўпраяўленай дэпрэсіі і прымаюць сітуацыю такой, якая яна ёсць.

Суразмоўца мяркуе, што прысуд Ардзюкову будзе аналагічны ранейшым – ад 3 да 6 гадоў. На такія тэрміны па „Пінскай справе” ужо асуджаны 26-ць пінчукоў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]