У Берасці судзяць чарговага фігуранта „Пінскай справы”



У Ленінскім судзе Берасця пачаўся працэс над дваццаць сёмым фігурантам „Пінскай справы”. Жыхара Пінска, 23-гадовага Алега Ардзюкова, абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у першы пасля выбарчы вечар і што нібы ён чыніў супраціў міліцыянтам.

„Пакуль хлапцу цяжка чымсьці дапамагчы, бо ягоныя сваякі не звяртаюцца за нашай падтрымкай”, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч:

– Калі б яны шукалі прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці, то я думаю на мяне вышлі б. Калі б нават у Менск паведамілі, то я б ужо ведаў пра іх хутчэй за ўсё, я даваў кантакты свае. Той самы артыкул, тая самая справа, штосьці кідаў у бок міліцыянтаў.

Пакаранні па „Пінскай справе” сур’ёзныя. Ужо 26 чалавек асуджаныя на тэрміны ад 3 да 6,5 гадоў зняволення, акрамя таго іх абавязалі сплаціць у салідарным парадку звыш 200 тысяч кампенсацыі сілавікам.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]