У Берасці судзяць за бел-чырвона-белую сукенку
Сёння, 28 жніўня, адбываецца суд над жыхаркай Берасця Наталляй Клімовіч. Яе затрымалі за тое, што яна насіла бел-чырвона-белую сукенку.
Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
„Жанчыне выстаўляюць абвінавачванне згодна адміністрацыйнага кодэксу — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”, — адзначыў эксперт у галіне права:
– Людзей хапаюць проста за тое, што недзе ўдзельнічалі, за тое, што нейкую адметную сукенку на сабе мае. Бел-чырвона-белы колер наш нацыянальны гонар, а за нацыянальны гонар караць і наўмысна выдумываць, што гэта ганебна, гэта не проста перабольшванне сваіх паўнамоцтваў, гэта вялікае злачынства.
Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу, што ў адміністрацыйным кодэксе, як і ў іншых кодэксах Рэспублікі Беларусь, адсутнічае такі від правапарушэнне як выбар колеру сукенкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота b-g.by
