У Берасці супрацоўнікі МНС знялі з плота п’янага маладога мужчыну



У Берасці супрацоўнікі МНС рана раніцай 14 ліпеня знялі з плота п’янага маладога мужчыну.

Паводле інфармацыі рэгіянальнага ўпраўлення МНС, у 5.38 са станцыі хуткай дапамогі паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі ў зняцці чалавека з металічнага плота на вуліцы Войкава. Мужчына 1994 года нараджэння павіс нагой на штыры.

Пацярпелы заявіў, што гуляў з сябрамі і вырашыў пералезці праз плот на тэрыторыю вагоннага дэпо, не ўтрымаўся і зваліўся на плот, самастойна злезці не змог, і сябры выклікалі „хуткую”.

З дапамогай аварыйна-выратавальнай прылады мужчыну знялі з плота і з папярэднім дыягназам „колатая рана левага сцягна, алкагольнае ап’яненне” шпіталізаваны ў бальніцу хуткай дапамогі.

БелаПАН