У Берасці тры беларускамоўныя класы — ці гэта праўда?



Берасці тры беларускамоўныя класы. Пра гэта паведамляецца ў публікацыях незалежных СМІ. «Пра 7 “Г” клас сярэдняй школы №29 Маскоўскага раёну горада ў якім вучыцца чатыры чалавекі нам вядома. Наяўнасць жа ажно двух першых беларускамоўных класаў дзесці яшчэ я стаўлю пад сумнеў», паведаміў бацька аднаго з вучняў 7 “Г” Уладізмір Вялічкін.

Каментуе дырэктар гімназіі №3 Інэса Кузьміч:

У нас сфармавана два першыя класы, у якіх выкладанне вядзецца і на расейскай на беларускай мове з дамінуючай беларускай мовай.

РР: А вы можаце сказаць, якія прадметы выкладаюцца па-беларуску?

Я дала вам інфармацыю, якую вы ў мяне прасілі. А далей я звычайна ўвогуле ніякай інфармацыі па тэлефоне не даю. Гэта ўжо тычыцца канкрэтна вучэбных планаў. Я думаю, што гэта не ў вашай кампетэнцыі.

РР: Можа неяк ужывую з Вамі можна будзе паразмаўляць?

Я цяпер занятая.

РР: А можа ў нейкі іншы дзень.

Не, я з вамі не буду гаварыць.

«Ёсць вучэбны план Міністэрства адукацыі ў якім ёсць (спіс) агульнаадукацыйныя прадметы абавязковыя для вывучэння ў пачатковай школе. Я там працаваў (у гімназіі №3?) кіраўніком і ўсе прадметы пачатковай школы былі на беларускай мове», зазначыў начальнік аддзела адукацыі Берасцейскага гарвыканкаму Анатоль Наскоў. «Ці можна толькі ў выпадку «дамінавання беларускамоўнага складніка» называць клас беларускамоўным?», задаецца пытаннем Уладзімір Вялічкін.

Поўны матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя