У Берасці ўпершыню прайшоў Дзень вышыванкі



Дзень вышыванкі ўпершыню прайшоў у горадзе над Бугам. Фестываль беларускай культуры прайшоў на плошчы Леніна да Дня Незалежнасці дзяржавы. У праграме – настольныя гульні, горад майстроў, аквагрым, канцэртная праграма. Распавядаюць госці і ўдзельнікі свята:

– Мы ІП, што гандлюе рамесніцкімі вырабамі, бо нямногія рамеснікі знаходзяць магчымасць выязджаць і гандляваць. Яны шукаюць рынак збыту. І мы на гэтым свяце прадстаўляем цудоўных майстроў.

Я прыйшла сюды з дачкой. Вельмі падабаецца, як і што тут адбываецца. Дзеці малююць, і канцэрт добры. Людзей шмат.

Фестываль беларускай культуры сабраў некалькі соцень чалавек. Галоўным крытэрам удзелу было наяўнасць вышыванкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота brestcity.com