У Берасці ўсклалі кветкі на месцы масавага пахавання



Берасцейцы ўсклалі вянкі да плоту элітнай будоўлі „Прыбужскі квартал” на праспекце Машэрава.

Вядома, што каля двух месяцаў таму, на месцы будоўлі знайшлі парэшткі сотняў людзей, якія на думку некаторых даследчыкаў, з’яўляюцца ахвярамі нямецкіх карнікаў.

Кажа ініцыятар акцыі па ўскладанні вянкоў Віталь Казак:

– Я, як жыхар Берасця, карэнны берасцеец, бачачы тое, што напрацягу месяца працягваецца гэта будоўля, размаўляючы з людзьмі гэтага мікрараёна, з жыхарамі іншых мікрараёнаў нашага горада, упэўніваюся, што абурэнне ў грамадзян расце. Прыняў рашэнне, што ў год тысячагоддзя Берасця нам было б варта паставіцца з нашмат большай павагай да тых, хто загінуў пакутуючы ў гэтым квартале. Тут раней было гета, па самых прыблізных падліках, тут пахавана больш за пяць тысяч чалавек, а магчыма і больш. Ведаю, што гэты дом стаіць на касцях. Ведаю, што калектары будавалі тут і таксама косці выкопвалі з пяском разам, а пасля закопвалі – гэта яшчэ ў савецкі час.

Па інфармацыі ў СМІ, улады нібыта забаранілі працягваць будоўлю і пачалі праводзіць неабходныя захады па даследванні тэрыторыі, аднак плот і будаўнічая тэхніка засталіся.

Вядома, што квартал на рагу вул. Савецкай і пр. Машэрва, знаходзіўся ў межах Берасцейскага гета, а выяўленае месца можа быць расстрэльнай ямай ахвяраў вайсковых злачынстваў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце