У Берасці ўзмацняецца ціск на актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода
У Берасці ўзмацняецца ціск на актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода. Зараз ідзе праверка ў рамках крымінальнай справы нібы за абразу суддзі, калі людзі разгарнулі плакаты з копіяй карціны «Здзіранне скуры з прадажнага суддзі».
Судовы працэс распачаты супраць зборшчыкаў подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці. Кіраўнік абласной аховы здароўя загадаў звальняць медыкаў, якія будуць датычны да супраціву, кажа адзін з арганізатараў супраціву, блогер Аляксандр Кабанаў:
— Зразумела, што там ніхто нікога не абражаў, мы ўжо кансультаваліся з юрыстамі, але людзей цягаюць павесткамі, у тым ліку мяне выклікалі і дапытвалі. То бок ідзе ціск па-максімуму. Мы даведаліся пра тое, што Упраўленне Берасцейскай вобласці па ахове здароўя дало практычна прамы загад усім галоўурачам шпіталёў, што калі нейкі з дактароў будзе ўдзельнічаць у тэме завода,я го адразу ж звольняць. Гэта прамое парушэнне канстытуцыйных правоў чалавека.
Паводле Аляксандра Кабанава, у Берасці супраць акумулятарнага завода сабрана 40 тысяч подпісаў. Подпісы перададзены ў адміністрацыю прэзідэнта. Пад цяжарам рэпрэсій сабралі 4 тысячы подпісаў за адхіленне ад пасад кіраўніцтва Берасця, Берасцейскага раёна і вобласці. Збор подпісаў працягваецца. Інфармацыя пра рэпрэсіі супраць зборшчыкаў подпісаў будзе абмеркавана з пасланнікам Еўразвязу ў Менску.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
