У Берасці вучаць, як правільна пісаць праекты



У Берасці распавядаюць прадстаўнікам грамадскага і палітычнага сектару, а таксама прадстаўнікам грамадскай супольнасці і дзяржаўных установаў правільна пісаць праекты.

paczatak_eura-dzen (5)

У горадзе над Бугам ладзіцца інфармацыйны дзень “Еўрапейскія магчымасці для беларускіх арганізацый. Рыхтуем паспяховы праект”. Сустрэча зарганізавана ў рамках ініцыятывы “Дом узаемаразумення” – прадстаўнікамі офіса “За дэмакратычную Беларусь”.

Адзін з галоўных арганізатараў сустрэчы Максім Падбярозкін распавёў пра найбольш важныя мэты мерапрыемства:

– Мы  даем арганізацыям інфармацыю пра тыя еўрапейскія магчымасці, якія існуюць для Беларусі, нейкія магчымасці ў цэлым для ўсяго свету. Цэлы шэраг з іх непасрэдна для Беларусі і мы вельмі зацікаўлены, каб арганізацыі з рэгіёнаў выкарыстоўвалі гэтыя магчымасці, пісалі паспяховыя праекты, атрымлівалі грошы і рэалізоўвалі гэтыя праекты.

Арганізатары семінара паспрабавалі даць інфармацыю аб працэсе падрыхтоўкі праектаў для рэалізацыі ідэй арганізацый, расказалі пра тыповыя памылкі, якія дапускаюцца ў конкурсных заяўках і г.д.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце