У Берасці вынеслі прысуд 3-яй частцы абвінавачаных па „беспарадкам”
12 жніўня ў Берасці вынеслі прысуд фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у горадзе ў жніўні мінулага года. 10 абвінавачваным абвешчаныя прысуды. Усе прызнаныя вінаватымі.
Антон Сотнікаў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Раман Гваздзёлка, Вадзім Жылінскі, Дзяніс Жук, Юрый Кузьміч прыгавораныя да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Мікіту Ганчарову і Дзмітрыю Туру прызначана па тры з паловай гады пазбаўлення волі; Дзмітрыю Панько і Дзмітрыю Князеву — тры гады пазбаўлення волі. Усім з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Непаўналетняга Максіма Шатохіна асудзілі на тры гады выхаваўчай калоніі. На 12 жніўня па гэтых справах асуджаныя 40 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
