У Берасці за кветкі, прынесеныя да помніка Шаўчэнку, прысудзілі 15 сутак



У Берасці  за кветкі, прынесеныя да помніка Тарасу Шаўчэнку, прысудзілі 15 сутак арышту.

За краты адправілі мясцовага актывіста Алега Вялава. Такое рашэнне 23 сакавіка вынес суддзя Ленінскага суда Дзмітрый Куроўскі. Афіцыйна Вялаў пакараны за „парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў”.

Да помніка Шаўчэнку жыхары Берасця прыйшлі 8 сакавіка, напярэдадні дня нараджэння класіка ўкраінскай літаратуры. Аднак міліцыянеры прапанавалі прыйсці на наступны дзень. Алег Вялаў, у якога былі кветкі, быў затрыманы. Трое сутак ён правёў за кратамі. У далейшым яго адміністрацыйную справу міліцыя „дапрацоўвала”, а суд пераносіўся.