У Берасці забаранілі пікет у падтрымку малога памежнага руху



Адмову з ад мясцовых уладаў атрымалі актывісты Берасцейскай абласной арганізацыі партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Усяго было пададзена две заяўкі на пікет у дазволеных уладамі месцах – парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне “Лакаматыў”.

IMG_1667

Заяўнік аднаго з пікетаў Аляксандр Храпко адзначыў, што прадстаўнікі ўлады патлумачылі забарону першага пікету правядзеннем нібыта іншага мерапрыемства:

– Спасылаліся на тое, што быццам бы ўжо іншая арганізацыя падала заяўку на пікет. Думаю, неабгрунтаваная была адмова. Заяўка на пікет падаецца за два тыдні. Я падаў своечасова. Не думаю, што яшчэ нехта падаў заяўку на пікет у той жа дзень. Такіх выпадковасцяў быць не можа.

Адказ адносна дазволу або забароны правядзення другога мерапрыемства актывісты пакуль не атрымалі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

 

[manual_related_posts]