У Берасці забіты 35-гадовы таксіст



Супрацоўнікі праваахоўных органаў устанаўліваюць абставіны забойства 35-гадовага берасцейца.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, цела мужчыны з прыкметамі смерці крымінальнага характару знойдзена 20 красавіка прыкладна ў 13.00 у меліярацыйным канале паблізу вёскі Дружба Берасцейскага раёна. Мужчына працаваў у Берасці таксістам як індывідуальны прадпрымальнік.

Упраўленнем Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці пачата справа па ч. 1 арт. 139 КК (забойства). Абставіны злачынства і асоба злачынцы высвятляюцца. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці берасцейца прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Дакументы, а таксама каштоўныя рэчы пры мужчыну не знойдзеныя. Аўтамабіль-таксі „Опель-Амега” серабрыстага колеру, тып кузава „седан”, рэгістрацыйны знак 1ТАХ 2132 (7073 АС-1) абвешчаны ў вышук.

Следчыя звяртаюцца да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб здарэнні або пра месцазнаходжанне аўтамабіля, патэлефанаваць па нумарах: 8-0162-27-37-81, 8-0162-27-37-00 (дзяжурная часць УСК па Берасцейскай вобласці) або на лінію 102.