У Берасці запалохваюць актывіста Віталя Казака



Грамадскаму дзеячу Віталю Казаку закідаюць сацыяльна небяспечны стан сям’і. Нягледзячы на няспынны ціск з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў ён працягвае сваю дзейнасць.

Актывіст прапануе правесці маніторынг выканання сваіх абавязкаў камунальнымі службамі і чыноўнікаў у цэлым. А менавіта праверыць стан дзіцячых пляцовак у дварах і адпаведнасць іх прапісаным нормам, распавёў актывіст:

– Я падумаў, што нам варта было б аб’яднацца з жыхарамі шматкватэрных дамоў нашага горада. Выбраць актыў у кожным квартале горада Берасця. Далей будзе квартал пазначаны, будзем вывучаць стан дзіцячых пляцовак, стан асвятлення, стан іншых месцаў дасугу.

Паводле Віталя Казака, сітуацыю ў краіне можна мяняць крок за крокам. З кожным разам колькасць неабыякавых людзей будзе толькі павялічвацца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце