У Берасці затрымана Паліна Шарэнда-Панасюк



Адну з лідараў берасцейскіх пратэстаў супраць Дэкрэту №3 “аб дармаедстве” Паліну Шарэнду-Панасюк затрымала міліцыя. Здарэнне адбылося напярэдадні дазволенай гарвыканкамам акцыі, прысвечанай 99-м угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – Дню Волі.

Паліна Шарэнда-Панасюк зараз знаходзіцца ў адным з РАУСаў Берасця. “Затрымалі ў 13:00, дзе зараз яна знаходзіцца – ня ведаю. Сведкі здарэння кажуць што затрымалі каля дома”, – зазначыў Уладзімір Вялічкін.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.