У Берасці збіраюць грошы для дапамогі маладым маці і дзіцячым прытулкам



«Благое дело» супраць абортаў. Акцыя пад такой назвай праходзіць у Берасці. Грамадскія арганізацыі з тэхнічнай дапамогай Беларусбанку і школьнікаў-валанцёраў праводзяць збор сродкаў сярод гараджан для дапамогі маладым маці і дзіцячым прытулкам.

Кажа валанцёрка Кацярына Кіслячук:

Падыходзяць, але ў іх, вядома пры сабе капейкі. Некаторыя даюць 5 рублёў, некаторыя — 10. Нават супрацоўнікі банка вельмі дапамагалі нам. Я думаю, што 20-30 рублёў у нас дакладна ёсць. Але вядома, што гэта не адзіная кропка. Мы хочам і спадзяваемся, што напрыканцы нашых збораў будзе не сорамна назваць гэтую суму і мы сапраўды дапаможам дзецям, бо дапамагчы камусьці заўсёды лягчэй чым самому прасіць дапамогі.

Сустрэць валанцёраў можна ў пяці кропках горада ад усходу да цэнтра. Апранутыя зборшчыкі сродкаў у адмысловыя сінія футболкі з надпісам «Благое дело» і малюнкам немаўляці.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце