У Берасці збіраюць грошы на дапамогу актывістцы



Сродкі на дапамогу пацярпелай актывістцы Марыі Галалюк збіралі падчас акцыі пратэсту ў Берасці. Удзельнікі акцыі заклікалі аказаць фінансавую дапамогу ўсіх неабыякавых берасцейцаў.

Жанчына атрымала зачыненую чэрапна-мазгавую траўму падчас „Свінцовай варты”, – кажа ўдзельнік пратэстаў:

– Даў колькі змог, збіраюць штосьці здаецца. Я лічу, што па маёй не закончаная трохі сітуацыя, не ведаю калі шчыра. Як, што там, ці пададзена заява. Гэту справу можна раскруціць вельмі сур’ёзна і 339 Крымінальнага кодэксу можа там быць.

Актывістка Марыя Галалюк адмовілася ад шпіталізацыі, паколькі займаецца хворым дзіцём. Нягледзячы на інцыдэнт „Свінцовая варта” будзе працягнута.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце