У Берасці згадалі Аркадзя Смоліча



Акцыю па раздачы бюлетэня, які прысвечаны 125-годдзю навукоўца і палітычнага дзеяча Аркадзя Смоліча, зладзілі ў Берасці сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Друкаваныя матэрыялы атрымалі студэнты берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Пушкіна. Кіраўнік берасцейскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс падкрэсліла, што Аркадзь Смоліч мае значнае месца ў гісторыі сацыял-дэмакратаў:

– Нагодай было тое, што Аркадзю Смолічу ў гэтым годзе споўнілася 125 год. Студэнты з задавальненнем бралі нашыя матэрыялы і дзякавалі за тое, што распаўсюджваем яго біяграфію. Для нас гэта выбітны чалавек, які ствараў нашу праграму сацыял-дэмакратаў, які быў выбітным краязнаўцам, ставаральнікам першага падручніка па геаграфіі Беларусі.

Навукоўца Аркадзь Смоліч з’яўляецца адным са стваральнікаў Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) у 1918 годзе, аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі.

Беларускае Радыё Рацыя