У Берасці жанчына ўпала з балкона



У Берасці 37-гадовая жанчына ўпала з балкона сваёй кватэры на чацвёртым паверсе.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк, гэта здарылася ўвечары 29 лістапада на бульвары Касманаўтаў.

Паводле папярэдніх дадзеных, жанчына паліла, седзячы на парэнчах балкона, не ўтрымала раўнавагі і ўпала ўніз. Пацярпелая змешчаная ў рэанімацыйнае аддзяленне Берасцейскай абласной бальніцы. Яе стан цяжкі.

Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

belapan.by