У Берасці знойдзены элемент кулямёта ўзора 1909 года



Пра знаходку паведамляюць абласныя праваахоўнікі.

Перадае наш берасцейскі карэспандэнт:

– Паводле інфармацыі сайта УУС Берасцейскага аблвыканкама, у Маскоўскі РАУС Берасця звярнуўся жыхар абласнога цэнтра з заявай пра тое, што пры разборцы фундамента па вуліцы Высокай выявіў прадмет, падобны да агнястрэльнай зброі часоў вайны. Пасля чаго неадкладна вырашыў здаць знойдзены рарытэт.

Па выніках экспертызы, аб’ект з’яўляецца часткай стралковай зброі, у прыватнасці, кулямёта «Вікерс» 1909 года вырабу. На тым жа сайце дадаецца і гістарычная даведка пра кулямёт “Вікерс”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота brest.mvd.gov.by