У Берасці звольнілі дырэктара гімназіі, дзе вывесілі пратаколы з перамогай Ціханоўскай



У Берасці звольнілі дырэктара гімназіі №4 з мастацкім ухілам Алену Шкулепу. Як піша «Новы час», 9 жніўня 2020 года яна вывесіла пратаколы галасавання, якія сведчылі аб перамозе на ўчастку Святланы Ціханоўскай.

Двух намеснікаў Шкулепы панізілі на пасадах да звычайных настаўнікаў.

У гімназіі №4 размяшчаліся два выбарчыя ўчасткі — №37 і №38. Алена Шкулепа ўзначальвала адну з дзвюх выбарчых камісій. На абодвух выбарчых участках вывешаныя пратаколы галасавання паказалі вынікі на карысць Святланы Ціханоўскай. На ўчастку №37 яна атрымала 543 галасы, а Аляксандр Лукашэнка – 524, а на ўчастку №38 – 510 на 380 адпаведна.

Фота „Брестская газета”

На дадзены момант на сайце гімназіі імя дырэктара, які займае пасаду, не пазначана.

[manual_related_posts]