У Берасці з’явілася новая спартовая пляцоўка



Кіраўнікі незалежных прафсаюзаў Берасцейшчыны Валянцін Лазарэнкаў і Зінаіда  Міхнюк парупіліся пра здаровы лад жыцця для жыхароў мікрараёна Кавалёўка ў Берасці, дзе прыватныя дамы суседствуюць з сацыяльнымі шматпавярховікамі.

На ўтульным лапіку зямлі, дзе меўся быць дзіцячы садок, сябры гэтых прафсаюзаў з удзелам саміх жыхароў зрабілі абсталяваную ўсім неабходным спартовую пляцоўку. Адкрыццё якой адбылося ў выходны дзень. Сабралася шмат дзяцей з бацькамі. Усе ўдзельнічалі ў спартовых спаборніцтвах. Было весела і цікава, нягледзячы  не вельмі спрыяльнае надвор’е. Удзельнікі адкрыцця пляцоўкі пад назвай «За здаровы лад жыцця» з захапленнем успрынялі выступ варкаўтаў. Якія прадэманстравалі вышэйшы пілатаж практыкаванняў на турніках. Жыхары Кавалёўкі ўдзячныя ўсім, хто спрычыніўся да з’яўлення спартовай пляцоўкі:

— У нашых мікрараёнах увогуле няма ніякіх стадыёнаў, а так хоць дзецям будзе дзе гуляць. Ды нават дарослым прыехаць пагуляць добра будзе.

— Я вельмі рада, што адкрылася пляцоўка: дзецям трэба дзесьці займацца, а гэта вельмі добрае месца: спакойнае, ціхае, — тое, што трэба для нашых вялікіх дамоў. Там дзецям асабліва няма дзе гуляцца: машыны дарогі, а тут дамы ня блізка, шыбы не павыбіваюць, ужо радасць.

У канцы мерапрыемства былі вызначаны пераможцы спаборніцтваў. Арганізатары мерапрыемства ўручылі граматы і прызы. Але самае галоўнае, што кожны ўдзельнік спаборніцтваў атрымаў белы шалік з чырвоным беларускім арнаментам.

[Not a valid template]

 

 

 

 

Беларускае Радыё Рацыя