У Берасці распрацавалі мабільны дадатак для раварыстаў



Мабільны дадатак RovarOK для раварыстаў з’явіўся ў Берасці. Яго распрацавалі сябры культурна-асветніцкай установы „За вела-Берасце”.

„Дзякуючы праграме ствараюцца ўмовы для зручнага і бяспечнага перасоўвання на ровары па горадзе”, – адзначыла прэс-сакратар арганізацыі Марына Чыж:

– Дзякуючы гэтаму дадатку вы можаце атрымаць вельмі шмат карысных магчымасцяў, якія зробяць роварныя шляхі больш бяспечнымі. Адной з цікавостак з’яўляецца магчымасць фіксацыі парушэнняў і накіраванне іх у базу „За вела-Берасце!”, з якой мы будзем накіроўваць гэтыя парушэнні па адпаведнаму адрасу.

У дадатку можна паведаміць інфармацыю пра крадзеж ровару, падзяліцца інфраструктурнымі праблемамі, падабраць маршрут і знайсці кампанію.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце