У Бешанковічах загарэўся ваенны кацер



У Бешанковічах (Віцебская вобласць) падчас узгарання на ваенным кацеры пацярпелі двое вайскоўцаў, паведамляе Міністэрства абароны.

„27 жніўня на аб’екце выканання вучэбна-практычных задач транспартных войскаў у населеным пункце Бешанковічы пры манеўры буксіра адбылося ўзгаранне рухавіка кацера, у выніку чаго атрымалі апёкі рознай ступені цяжару двое вайскоўцаў. Ім аператыўна аказаная медыцынская дапамога”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле дадзеных Мінабароны, цяпер пагрозы для жыцця ваеннаслужачых няма. Прычыны ўзгарання расследуюцца.

belapan.by